21.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.
Беларуская мова - самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.